Печы

былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Печы — былы пасёлак у Астраглядаўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (31 сям'я) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 17 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 24 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 136 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр — вёска Астрагляды).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1930 год — 25 двароў, 106 жыхароў.
  • 1959 год — 153 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — жыхары (31 сям'я) пераселены.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads