Плач перапёлкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Плач перапёлкі» — тэлесерыял зняты рэжысёрам Ігарам Дабралюбавым на тэлестудыі «Беларусьфільм» ў 1990 годзе паводле раманаў Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужыя».
Сюжэт
Фільм пра першыя месяцы вайны, героі фільма — верамейкаўцы, жыхары невялікай беларускай вёскі, што згубілася між лясоў. Улетку 1941 гады рэха вайны дакацілася і сюды. Пакінутая Чырвонай Арміяй, але яшчэ не ўзятая немцамі, іх вёска апынулася на нічыйнай зямлі. Па лясных сцяжынках блукалі салдаты, якія выбіраліся з акружэння, немцы гналі палонных у канцлагеры, у лясных нетрах ствараліся першыя партызанскія атрады. Гэта была пара здагадак, сумневаў, чутак, смутны час ці то безуладдзя, ці то двоеўладдзя. Героі павінны вырашыць галоўнае для сябе пытанне — як жыць у існуючых умовах? Кожны знаходзіць свой шлях, але ўсе разам яны супрацьстаяць смерці і гвалту.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads