Плошча Гагарына (Масква)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плошча Гагарына (Масква)map
Remove ads

Плошча Гагарына (руск.: Площадь Гага́рина) — плошча ў Паўднёва-заходняй і Паўднёвай акругах горада Масквы на Ленінскім праспекце, ад яе промнямі разыходзяцца вуліца Касыгіна і праспект 60-годдзя Кастрычніка. Пад плошчай у тунэлі праходзяць Акруговая чыгунка і Трэцяе транспартнае кальцо.

Хуткія факты Плошча Гагарына, Краіна ...

Названа 11 красавіка 1968 года ў гонар першага чалавека, які здзейсніў палёт у космас, Ю. А. Гагарына ў сувязі з тым, што на гэтай плошчы 14 красавіка 1961 года жыхары Масквы сустракалі першага касманаўта. Раней паўночная частка плошчы называлася плошчай Калужскай Заставы, бо тут у 1742—1852 гадах на Камер-калежскім вале знаходзілася застава пры ўездзе ў Маскву па Калужскай шашы.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads