Плошча Маршала Юзафа Пілсудскага (Варшава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плошча Маршала Юзафа Пілсудскага (Варшава)map
Remove ads

Плошча маршала Юзафа Пілсудскага (польск.: Plac marsz. Józefa Piłsudskiego) — парадная плошча ў цэнтры Варшавы, Польшча. Плошча названа ў гонар маршала Юзафа Пілсудскага, які адыграў важную ролю ў аднаўленні польскай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. У ансамбль плошчы ўваходзіць магіла Невядомага салдата, помнік Маршалу Пілсудскаму і разваліны Саксонскага палаца.

Thumb
Магіла Невядомага Салдата, Варшава
Remove ads

Гісторыя

Назва плошчы

Thumb
Помнік Маршалу Пілсудскаму

Плошча паслядоўна насіла назвы Саксонская плошча (па імі палаца саксонскіх курфюрстаў, які знаходзіўся тут і быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны), плошча Пілсудскага (у гонар маршала Юзафа Пілсудскага), плошча Адольфа Гітлера ў перыяд акупацыі Варшавы фашысцкай Германіяй, плошча Перамогі (польск.: Plac Zwycięstwa) у гонар перамогі ў Другой сусветнай вайне Польшчы і саюзнікаў. Цяпер ізноў называецца Плошча маршала Юзафа Пілсудскага.

Падзеі

Thumb
Святая Імша: Папа Ян Павел II, 1979

Плошча была месцам шматлікіх гістарычных падзей. Яшчэ ў XIX стагоддзі плошча стала месцам правядзення ваенных парадаў. Тут жа ўрачыста віталі важных афіцыйных гасцей Варшавы і Польшчы.

На гэтай плошчы (якая тады звалася плошчай Перамогі) у 1979 годзе падчас свайго першага візіту ў Польшчу пасля абрання ў 1978 годзе на папскі прастол Ян Павел II правёў урачыстую імшу перад шматлікімі тысячамі сваіх суайчыннікаў. Тут жа ў красавіку 2005 года, палякі смуткавалі пасля яго смерці.

З 1890-х і па 1920-я гады на плошчы знаходзіўся праваслаўны Аляксандра-Неўскі сабор. Ён быў знесены ў 1920-я гады пасля здабыцця Польшчай незалежнасці.

У наш час плошча стала таксама месцам размяшчэння раскошных крам, такіх, як італьянская Валянціна.

Remove ads

Гл. таксама

  • Магіла Невядомага Салдата, Варшава
  • Саксонскі палац, Варшава
  • Аляксандра-Неўскі сабор, Варшава

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads