Плошча Мініна і Пажарскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плошча Мініна і Пажарскагаmap
Remove ads

Плошча Мініна і Пажарскага (руск.: Площадь Минина и Пожарского) — галоўная плошча Ніжняга Ноўгарада. Грамадска-культурны цэнтр горада, месца правядзення ўсіх найбольш значных урачыстасцяў і свят. Размешчана ў гістарычнай частцы горада (у Ніжагародскім раёне), з паўднёва-ўсходняга боку ад нагорнай часткі Крамля.

Хуткія факты Плошча Мініна і Пажарскага, Агульная інфармацыя ...

Плошча злучае паміж сабой цэнтральныя вуліцы горада: Зяленскі з’езд, Вялікую Пакроўскую, Аляксееўскую, Варварскую, Ульянава, Мініна і Верхне-Волжскую набярэжную. Тут размешчана мноства помнікаў архітэктуры, Мінінскі, Лабачэўскі і медыцынскі ўніверсітэты, помнікі Мініну і Чкалаву, выставачны комплекс, а таксама першы гарадскі фантан.

Плошча з’яўляецца праезжай. Рух па ёй перакрываецца толькі ў святочныя дні і падчас правядзення іншых мерапрыемстваў.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads