Плутас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плу́тас (стар.-грэч.: Πλοῦτος — багацце, дастатак; шчасце, лац.: Plutus) — сын Ясіёна і Дэметры, бог багацця. У старажытныя часы міфатворчасці атаясамляўся з Плутонам як уладальнікам падземных багаццяў.

Спачатку Плутас быў хтанічным бажаством, заступнікам ўраджаю хлябоў. Паводле Гесіёда, ён нарадзіўся на тройчы ўзараным поле на востраве Крыт. Пасля Плутас звязвалі з Эйрэнай — ўвасабленнем мірнага жыцця, якое параджае багацце, з багіняй лёсу Цюхэ, з Афінай Эрганай (Заступніцай рамёстваў) і г.д.. Паводле больш позняй версіі, за несправядлівае размеркаванне багацця Зеўс асляпіў Плутас[2], Асклепій вярнуў яму зрок[3]. Пасля бог Плутас пераасэнсоўваецца як увасабленне багацця. У антычным мастацтве распаўсюджаны вобраз Плутаса ў выглядзе юнака, які трымае ў руках рог дастатку.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Любкер Ф. Plutus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1064.
- Арыстафан. Плутас 90
- Арыстафан. Плутас 738
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads