Фрыдрых Любкер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фры́дрых Ге́нрых Хрысція́н Лю́бкер (ням.: Friedrich Heinrich Christian Lübker, 18 жніўня 1811, Гузум — 10 кастрычніка 1867, Фленсбург) — нямецкі класічны філолаг і педагог.

Хуткія факты Фрыдрых Любкер, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

З 12 гадоў Любкер навучаўся ў школе Германа Таста  (ням.) ў Гузуме. У 1826 годзе ва ўзросце 16 гадоў ён пачаў вывучаць філалогію і тэалогію ва ўніверсітэце Кіла. У 1830 годзе Любкер працягнуў сваё навучанне ў Берлінскім універсітэце. У 1832 годзе ён атрымаў у Кілі ступень доктара філасофіі.

Фрыдрых Любкер пачаў сваю кар’еру ў якасці памочніка выкладчыка ў Гузумскай гімназіі  (ням.), а затым працаваў першым выкладчыкам у Бурместэрскім прыватным інстытуце ў Гамбургу. У 1834 годзе ён выкладаў у гарадской гімназіі  (ням.) ў Вісмары. У 1835 годзе працаваў намеснікам дырэктара ў саборнай школе  (ням.) ў Шлезвігу.

У 1848 годзе часовым урадам зямлі Шлезвіг-Гольштэйн прызначаны рэктарам Старой гімназіі  (ням.) ў Фленсбургу, а ў 1850 годзе пазбавіўся пасады па распараджэнні дацкага ўрада. Пазней працаваў рэктарам у Плёне. У 18501851 гадах быў членам Нацыянальнага сходу і ўваходзіў у Камісію па стварэнні закона аб адукацыі.

У 1851 годзе Любкер быў прызначаны дырэктарам гімназіі ў Пархіме. У 1860 годзе атрымаў ступень ганаровага доктара багаслоўя Гётынгенскага ўніверсітэта. У 1863 годзе па ўласным жаданні склаў з сябе абавязкі дырэктара і пераехаў з Пархіма ў Браўншвайг, дзе заняўся навуковай працай. У 1864 годзе запрошаны ўладамі Шлезвіг-Гольштэйна для рэарганізацыі сістэмы сярэдняй адукацыі. Пазней быў прызначаны дырэктарам гімназіі ў Фленсбургу.

Remove ads

Сачыненні

Найбольш вядомай[2] працай Любкера з’яўляецца «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей», выдадзены ў 1855 годзе. Таксама ім напісаны працы па філалогіі, багаслоўю і педагогіцы:

• Zum religiösen Bewußtsein bei den Hellenen, 1849
• Die Sophokleische Theologie und Ethik, 1851—1855
• Schriften zur Philologie und Pädagogik, 1852—1858
• Beiträge zur Theologie und Ethik des Euripides, 1863
• Propyläen zu einer Theologie des classischen Alterthums, in den Studien und Kritiken, 1861
• Vorträge über Bildung und Christenthum, 1863
• Grundzüge der Erziehung und Bildung für daß deutsche Haus, 1865

Любкерам напісана мноства біяграфій, напрыклад, да пратэстанцкага календара ім былі напісаны біяграфіі Рабана Маўра, Алкуіна і інш.

• Lebensbilder aus dem letztverflossenen Jahrhundert deutscher Wissenschaft und Litteratur, 1862
• G. W. Nitzsch nach seinem Leben und Wirken, 1864
• Julian der Abtrünnige, 1864
Remove ads

Зноскі

1. Carstens Lübker, Friedrich Heinrich Christian // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1884. — Т. 19. — S. 331–333.

2. Любкер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads