Плуціна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плуціна
Remove ads

У астраноміі плуціна завецца транснептунавы аб'ект, чыя арбіта стварае арбітальны рэзананс з арбітай Нептуна ў суадносінах 2:3. Кожны раз, калі плуціна робіць два абароты вакол Сонца, Нептун робіць тры абароты. Назву плуціна атрымалі па назве карлікавай планеты Плутон, які рухаецца па арбіце, якая патрапіла ў гэты рэзананс. Тэрмін мае дачыненне толькі да арбітальнага рэзанансу і не адносіцца да звычайных фізічных характарыстак. Тэрмін ужываецца пры апісанні нябесных целаў памерам менш за Плутон, якія рухаюцца па аналагічных арбітах. У гэты клас уключаны сам Плутон і яго спадарожнікі.

Thumb
Параўнанне найбуйнейшых плуціна па памеры, альбеда і колеру

Плуціна ўтвараюць унутраную частку пояса Койпера і налічваюць каля чвэрці з вядомых аб'ектаў пояса Койпера. Плуціна ўтвараюць найбуйнейшы клас рэзанансных транснептунавых аб'ектаў (гэта значыць аб'ектаў, чыя арбіта знаходзіцца ў рэзанансе з Нептунам).

Апроч самага Плутона і яго спадарожніка Харона, першы плуціна, 1993 RO, быў адкрыты 16 верасня 1993 года.

Самыя буйныя плуціна: Плутон, Орк, Іксіён і Хуя.

Remove ads

Гл. таксама

  • Рэзанансныя транснептунавыя аб'екты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads