Пліскі сельсавет (Бешанковіцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плі́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Плісы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Плісы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Застарынне. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Плісы, у склад Замастоцкага сельсавета Багушэўскага раёна перададзена вёска Царкавішча[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Астровенскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Александрова, Бузаны, Вядзерава, Дарагакупава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі і Шуты)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Віцебскага раёна[3], з 12 лютага 1965 года ў складзе Бешанковіцкага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад Астровенскага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[5]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Астровенскага сельсавета зноў перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Астровенскага сельсавета[7].
Remove ads
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: вёскі Абухава, Александрова, Бузаны, Вядзерава, Данілаўка, Жаркі, Жыгалы, Замашэнне, Застарынне, Клішы, Купіна, Латыгава, Латышы, Навасёлкі, Панкратава, Плісы, Прыдзвінне, Пясочная, Руда і Шуты.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads