Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ; польск.: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu) — галоўны дзяржаўны ўніверсітэт у Познані. Заснаваны 4 красавіка 1919 года пад часовай назвай Польскі ўніверсітэт у Познані, затым Пястоўскі ўніверсітэт, а з 10 красавіка 1920 года пад зацверджанай урадам афіцыйнай назвай Пазнаньскі ўніверсітэт. Сучасная назва прынята 24 снежня 1955 года. Мае 15 факультэтаў. У цяперашні час універсітэт налічвае больш за 47000 студэнтаў на 183 спецыялізацыях, а таксама каля 1300 аспірантаў.[3] Універсітэт з’яўляецца ўдзельнікам праекта ЕС «Эразмус».
Remove ads
Гісторыя
На падставе каралеўскага прывілея Жыгімонта III Вазы з 28 жніўня 1611 года Езуіцкі калегіюм у Познані пераўтварыўся ў Першы ўніверсітэт у Познані.
1939—1945 — нацысцкія акупанты спынілі дзейнасць ўніверсітэта.
1945 — аднаўленне дзейнасці адразу пасля спынення ваенных дзеянняў у Познані.
1955 — змена назвы на «Універсітэт імя Адама Міцкевіча».
У 2021 годзе ва ўніверсітэце была адкрыта кафедра беларусістыкі разам з адпаведным бакалаўрскім курсам[4][5].
Remove ads
Факультэты


- Факультэт англійскай мовы
- Факультэт біялогіі
- Факультэт хіміі
- Факультэт польскай і класічнай філалогіі
- Факультэт фізікі
- Факультэт гісторыі
- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
- Факультэт геаграфіі і геалогіі
- Факультэт паліталогіі і журналістыкі
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт сучасных замежных моў
- Факультэт педагогікі і выяўленчага мастацтва ў г. Каліш
- Факультэт права і адміністрацыі
- Факультэт адукацыйных даследаванняў
- Факультэт тэалогіі[6]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads