Познань
горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́знань[2][3] (польск.: Poznań, лац.: Posnania, ням.: Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i Велікапольскага ваяводства. Пяты па колькасці насельніцтва горад у Польшчы. Насельніцтва — 547 161 жыхароў (2014 год)[4].
Remove ads
Remove ads
Геаграфія
Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[5].
- Даўжыня ў кіламетрах:
- найшырэйшая (NW — SE) — 26 км
- найменшая (NE — SE) — 10,6 км
Гістарычнае ядро Познані — т. зв. Тумскі востраў на правым беразе Варты.
Гісторыя
У VIII—IX ст. вакол гарадзішча склаўся горад. У X ст. Познань адна з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў. З 968 года сядзіба першага польскага біскупства. У 1005 годзе тут падпісаны мірны дагавор паміж каралём Баляславам І Храбрым і архібіскупам магдэбургскім Тагіно. У 1253 годзе Познань атрымала магдэбургскае права. З сярэдзіны XIII ст. адміністрацыйна-палітычны цэнтр Велікапольшчы. У XV—XVI ст. адзін з буйных гандлёвых і культурных цэнтраў краіны (у XVI ст. каля 20 тыс. жыхароў). З сярэдзіны XVII ст. занепадала ў выніку войнаў (Паўночная вайна 1655—60, Паўночная вайна 1700—21) і эпідэмій (у пач. XVIII ст. — 12 тыс. жыхароў). У 1793 годзе адышла да Прусіі. З 1807 у складзе Варшаўскага герцагства, з 1815 — Пазнанскага вялікага княства. Тут адбылося антыпрускае Пазнанскае паўстанне (1848). Пасля 1-й сусв. вайны і Пазнанскага паўстання (1918—19) у складзе адноўленай Польскай дзяржавы. У 2-ю сусветную вайну захоплена германскімсі войскамі (1939). У 1945 годзе вызвалена Савецкай Арміяй. У 1956 годзе ў Познані адбыўся першы ў ПНР масавы рабочы пратэст.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Познань — дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, інтэнсіўнай эканомікай, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань таксама вялікі цэнтр прамысловасці.
У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных і прыватных вышэйшых школ, дзе навучаюцца некалькі дзясяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.
Каля горада пралягае аўтастрада A2, міжнародны маршрут Берлін — Варшава — Мінск — Масква.
Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.
Узровень беспрацоўя, зарэгістраваны ў Вялікапольскім ваяводстве на канец снежня 2022 года, склаў 2,9 %, што на 0,3 % ніжэй ўзроўню 2021 года. Паказчык беспрацоўя як і раней самы нізкі ў Польшчы[7][8].
Remove ads
Адукацыя
Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
- Універсітэт імя Адама Міцкевіча
- Медыцынская Акадэмія імя Караля Марцінкоўскага ў Познані
- Сельскагаспадарчая Акадэмія ў Познані
- Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт ў Познані
- Акадэмія фізічнага Выхавання ў Познані
- Акадэмія Мастацтваў у Познані
- Музычная Акадэмія ў Познані
- Пазнаньская Палітэхніка
- Заходні Інстытут імя Зігмунта Вайцяхоўскага
Культура
У горадзе працуе Польскі тэатр.
З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб’ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.
Славутасці
- Касцёл св. Яна (каля 1200—1512)
- Сабор (сярэдзіна XII — пач. XVI ст., на месцы касцёлаў X і XI ст., у інтэр’еры грабніцы і надмагіллі, у т.л. X ст.)
- Касцёл Дзевы Марыі (XV ст.).
- Стары горад (развіваўся з XIII ст.) з рэгулярнай планіроўкай.
- Ратуша (XIII—XIV ст., перабудавана ў 1550—60 у стылі рэнесансу).
- Жылыя дамы XVI—XIX ст., часта з галерэямі.
- Казляняткі на пазнаньскай ратушы
- Старамесце ўначы
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Памылка Lua: not enough memory.
Вядомыя асобы
- Надзея Аляксандраўна Юўчанка (нар. 1946) — беларускі музыказнавец.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads