Польскае трансгуманістычнае таварыства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Польскае трансгуманістычнае таварыства (польск.: Polskie Stowarzyszenie Transhumanistyczne, PSTH) — польская арганізацыя, якая аб’ядноўвае навукоўцаў, прадпрымальнікаў, медыкаў, праграмістаў і энтузіястаў тэхналогій, зацікаўленых ідэямі трансгуманізму. Дзейнічае з 2017 года і займаецца папулярызацыяй і даследаваннем будучыні чалавека ў кантэксце тэхналагічнага прагрэсу.[1][2]

Хуткія факты Польскае трансгуманістычнае таварыства, Тып ...
Remove ads

Мэты і дзейнасць

Асноўная місія польскага трансгуманістычнага таварыства - гэта паглыбленне ведаў пра чалавечае цела, розум, жыццё, кагнітыўныя здольнасці і духоўную сферу ў святле сучасных тэхналагічных змен. Таварыства арганізуе навуковыя канферэнцыі, сустрэчы з папулярызатарамі навукі і дыскусіі, прысвечаныя патэнцыялу і рызыкам, звязаным з тэхналагічнымі дасягненнямі, іх уплывам на асобу і грамадства. Таварыства актыўнае падтрымлівае нетворкінг і міждысцыплінарнае супрацоўніцтва, лічачы гэта ключавым для разумення выклікаў XXI стагоддзя

Таварыства актыўна удзельнічае ў нацыянальных і міжнародных канферэнцыях[3], супрацоўнічае з навуковымі і бізнес-партнёрамі, падтрымлівае нетворкінг і міждысцыплінарнае супрацоўніцтва, лічачы гэта ключавым для разумення выклікаў XXI стагоддзя[4].

Remove ads

Кіраўніцтва

  • Прэзідэнт: Мацей Лукашак (Mateusz Łukasiak)[5]
  • Члены праўлення: Rachel Palm, Michał Jaskulski, Maciej Zając, Tomasz Romanowski[5]
  • Рэвізійная камісія: Piotr Raczak, Michał Kasprzak, Dominik Ryniak[5]

Дадатковая інфармацыя

Сябрам PSTH можа стаць любы грамадзянін Польшчы ці грамадзянін іншай краіны, які мае дазвол на жыхарства ў Польшчы.

За 7 гадоў працы PSTH правяло больш за 40 сустрэч з дакладамі, арганізавала 4 агульнапольскія навуковыя канферэнцыі і мерапрыемствы ў 6 гарадах Польшчы.

Выбраныя актыўнасці:

  • З 2017 года Таварыства арганізуе штогадовую нацыянальную навуковую канферэнцыю «Трансгуманізм: ідэі, стратэгіі, шляхі» (польск.: Transhumanizm: Idee, Strategie, Wątpliwości). Першая канферэнцыя прайшла 9 снежня 2017 года ў Інстытуце філасофіі Варшаўскага ўніверсітэта, на ей выступілі 15 дакладчыкаў на шасці тэматычных панэлях[6]. Чацвёртая канферэнцыя адбылася ў 2022 годзе ў Дзяржаўным этнаграфічным музеі ў Варшаве.
  • У чэрвені 2019 года Таварыства стала суарганізатарам канферэнцыі «Чалавечыя і нечалавечыя абліччы трансгуманізму» (польск.: Ludzkie i nie-ludzkie oblicza transhumanizmu) ​​ва Універсітэце Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне[7].
  • Міждысцыплінарныя лекцыі: у снежні 2019 года пад эгідай Таварыства праводзілася лекцыя «Старэнне, смерць і даўгалецце: біямедыцынскія, этычныя і сістэмныя перспектывы» (польск.: Starzenie, śmierć i długowieczność. Perspektywa biomedyczna, etyczna i systemowa)[8]; у траўні 2025 года ў Варшаве праводзілася публічная сустрэча «Калі трансгуманізм, то чаму б не ГМА?»(польск.: Kaśli transhumanizm, to czemu nie GMO?)[9] і адкрытая лекцыя Лукаша Кухарчыка (польск.: Łukasz Kucharczyk) на тэму «Межы чалавецтва: вакол Дукая і трансгуманізму» (польск.: Granice człowieczeństwa. Wokół Dukaja i transhumanizmu)[10].
  • Польскае трансгуманістычнае таварыства ўключана ў спіс партнёраў Фестывалю Каперніка ў Кракаве, буйнога штогадовага мерапрыемства ў галіне навукі, якое арганізуецца Цэнтрам Каперніка і фондам Tygodnik Powszechny[11]
  • У 2021 годзе Таварыства было адным з арганізатараў і партнёраў Польскага футуралагічнага кангрэса[12].

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads