Польская мова ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Польская мова ў Беларусі з'яўляецца адной з моў меншасцяў[крыніца?].
Распаўсюджванне
Польская мова найбольшае распаўсюджванне атрымала ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама на захадзе Мінскай, гэта значыць на тых тэрыторыях, якія з 1921 да 1939 года ўваходзілі ў склад Польшчы і знаходзяцца бліжэй да сучаснай беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. Хоць польская мова і не з'яўляецца афіцыйнай, але выкарыстоўваецца ў СМІ, таксама адкрыты школы на польскай мове. Пасля здабыцця незалежнасці Беларусі роля польскай мовы значна ўзрасла, многія жыхары захаду рэспублікі ў той ці іншай ступені ёю валодаюць.
Remove ads
Грамадскія арганізацыі
Польскую мову прапагандуе «Саюз палякаў на Беларусі», які з боку беларускіх уладаў не прызнаецца[1]. «Польска мацеж школьна» займаецца адкуацыйна-культурнай дзейнасцю, выдае часопис «Słowo Ojczyste» (Роднае слова).
Адукацыя
У ГрДУ ім. Я. Купалы працуе кафедра польскай філалогіі.
У Рэспубліцы Беларусь працуюць дзве польскамоўныя школы — у Гродне і Ваўкавыску.[2] У гэтых школах усе прадметы вядуцца на польскай мове. У некаторых іншых школах ёсць бясплатныя факультатыўныя заняткі па вывучэнні польскай мовы, але з 2015/16 навучальнага года частка іх зачынілася[3], у сувязі з гэтым Саюз палякаў на Беларусі распачаў інфармацыйную акцыю «Uczmy się polskiego!».[4]
«Польска мацеж школьна» арганізавала ў Гродне грамадскі ліцэй імя Э. Ажэшкі, дзе праводзяцца заняткі па польскай мове для моладзі і дарослых.
Зноскі
- Союз поляков Беларуси: Лукашенко считает нас «пятой колонной» (руск.). Хартыя’97 (9 лютага 2016). Праверана 28 жніўня 2016.
- Чиновник заявил, что Союза поляков во главе с Анжеликой Орехво «не существует» (руск.). Naviny.by (23 лютага 2012). Праверана 28 жніўня 2016.
- Некоторые школы Гродно отменили занятия польского языка (руск.). Хартыя’97 (2 верасня 2015). Праверана 28 жніўня 2016.
- Поляки Гродно отстаивают право учить родной язык бесплатно (руск.). Хартыя’97 (19 мая 2016). Праверана 28 жніўня 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads