Польска-ўкраінскія партызанскія баі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Польска-ўкраінскія партызанскія баі — серыя ўзброеных канфліктаў паміж польскімі і ўкраінскімі партызанска-падпольнымі арганізацыямі ў 1943—1945 гадах. Найбольш інтэнсіўна вяліся паміж Украінскай паўстанцкай арміяй (УПА) і Арміяй Краёвай (АК).
Remove ads
Развіццё падзей
Арэнай канфлікту сталі заходнеўкраінскія землі, якія ў міжваенны час былі пад уладай Польшчы. У 1939 годзе край уключаны ў склад СССР, а з пачаткам нямецка-савецкай вайны акупаваны Германіяй. З цягам часу польскія і ўкраінскія нацыяналістычныя рухі, якія спрачаліся вакол прыналежнасці гэтых зямель, перайшлі да ўзброенай канфрантацыі. У супрацьстаянне было ўцягнута мірнае насельніцтва[1].
З сакавіка 1943 года на Валыні атрады УПА разгарнулі масавыя забойствы этнічных палякаў[2]. З канца лета 1943 года (асабліва актыўна — з восені) байцы АК сталі праводзіць масавыя напады на ўкраінскія вёскі, якія падтрымлівалі УПА[3]. Шэраг украінскіх гісторыкаў лічыць, што напады палякаў пачаліся яшчэ ў 1942 годзе на Холмшчыне і ў Падляшшы[4]. Як пісаў польскі гісторык Гжэгаж Матыка, забойствы ўкраінцаў у тых рэгіёнах разгарнуліся толькі ў 1943 годзе ўжо як адказ на дзеянні УПА[5].
У сувязі з абвастрэннем міжэтнічнай сітуацыі Армія Краёва накіравала афіцэраў і радавых байцоў кадравага складу на Валынь з мэтай стварэння партызанскіх атрадаў (дагэтуль буйных фарміраванняў тут не існавала[6]). Згодна з вызначаным планам у ліпені 1943 года было створана дзевяць партызанскіх падраздзяленняў, якія налічвалі каля 1000 чалавек. Дзякуючы высокай мабільнасці яны маглі ў крытычныя моманты падтрымліваць базы самаабароны і атакаваць украінцаў[7].
Па падліках некаторых польскіх даследчыкаў, на працягу 1943—1944 гг. толькі на Валыні паміж АК і падраздзяленнямі УПА адбылося каля 150 баёў, падчас якіх з абодвух бакоў загінула па меншай меры па некалькі сотняў байцоў[8][9]. Баі ў Паўднёвай Любліншчыне ў 1943—1944 гадах лічацца польскімі даследчыкамі найбольш буйнымі — абодва бакі страцілі ад 3 да 4 тысяч чалавек, пераважна грамадзянскага насельніцтва[10].
З уступленнем Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Украіны Армія Краёва прыняла рашэнне пачаць аперацыю «Бура». Яе мэтай было заняць буйныя гарады Усходняй Галіцыі і Валыні, каб такім чынам прадэманстраваць актыўны ўдзел АК у барацьбе супраць нацысцкіх акупантаў. Гэта быў таксама план ваеннай і палітычнай дэманстрацыі прыналежнасці заходнеўкраінскіх зямель Польшчы. На думку польскіх гісторыкаў, аперацыя паказала, што шматлікія напады ўкраінскіх партызан не дасягнулі мэты — польскія падпольшчыкі захавалі значныя ўзброеныя сілы[11][12].
У сувязі з рэпрэсіямі савецкай улады супраць як АК, так і УПА[13], бакі перайшлі да супрацоўніцтва для барацьбы з Масквой[14][15].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads