Падляшша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падляшша (Свая мова: Pudlaše) — гістарычны рэгіён на захадзе Вялікага Княства Літоўскага, а потым у складзе Кароны Каралеўства Польскага, які ахопліваў Дарагічынскую, Мельніцкую і Бельскую землі.
Беларускай гістарычнай навукай разглядаецца як гістарычная вобласць на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў у басейне Заходняга Буга і Нарава[1].
Гістарычны кантэкст

Назву рэгіёна (вядомая з XV ст.) выводзяць ад слова «палексяне» (polexiane) — назвы аднаго з яцвяжскіх плямёнаў, ад выразу «зямля пад ляхамі» (што значыць на мяжы з Польшчаю) або «зямля пад лесам» (адсюль лацінская назва Падляшша — Subsilvania).[2]
Існавала Падляшскае ваяводства (1513—1795) Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага) з цэнтрам у Дарагічыне.
Падляскае ваяводства (1816—1837) у Царстве Польскім у складзе Расійскай імперыі мела адміністрацыйны цэнтр у горадзе Седльцы.
Падляскае ваяводства ў складе Рэспублікі Польшча ўтворана ў 1999 годзе, адміністрацыйны цэнтр — горад Беласток.
Remove ads
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads