Польскі калідор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Польскі калідор (ням.: Polnischer Korridor, польск.: Korytarz polski) — таксама называны паморскім, гданьскім (хаця не належаў да тэрыторыі Вольнага Горада Гданьск), ці проста калідорам. Назва, якая распаўсюдзілася ад нямецкай наменклатуры ў 20-х гадах 20 стагоддзя. Акрэслівала тэрыторыю польскага ваяводства паморскага. Напярэдадні вайны ў нямецкай прапагандзе звярталі ўвагу, што гэты рэгіён аддзяляе Усходнюю Прусію ад астатняй Германіі.

Нямецкае абазначэнне польскай тэрыторыі, як «калідора», скрытыкаваў у сваёй прамове 5 мая 1939, на пленарнай сесіі Сойма РП, тагачасны міністр замежных спраў Юзаф Бек[1].
У Польшчы гэты абшар называлі «польскім Памор'ем», тэрыторыю, што злучала краіну з Балтыйскім морам. У міжваеннай Рэчы Паспалітай гэта быў адміністрацыйны раён Паморскага ваяводства. Паўстаў 28 чэрвеня 1919 года згодна з арт. 13. «Чатырнаццаці пунктаў Уілсана». У яго склад увайшлі тэрыторыі былых прускіх правінцый Заходняй Прусіі (ням.: Westpreußen і пазнаньскай правінцыі (ням.: Posen, створаных з земляў адабраных у Польшчы Прусіяй пад час падзелу Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Афіцыйны пераход гэтых земляў да Польшчы адбыўся 20 студзеня 1920.
Remove ads
Гл. таксама
- Ваханскі калідор
- Лачынскі калідор
- Чэшскі калідор
- Паласа Капрыві
- Ружовая карта
Зноскі
- Прамова Ю.Бека на пленарным паседжанні Сойма, у адказ на прамову Гітлера 28 красавіка 1939(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 8 студзеня 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads