Помнік Анры Дзюнану (Мінск)
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Анры Дзюнану — помнік у цэнтры Мінска, размешчаны на бульвары на рагу вуліц Леніна і Карла Маркса непадалёку ад галоўнага офіса Чырвонага Крыжа ў Беларусі. Прысвечаны швейцарскаму гуманісту і грамадскаму дзеячу Анры Дзюнану, які заснаваў Чырвоны Крыж.
Адкрыты 7 мая 2010 года, у сотую гадавіну смерці Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэння. У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа, розных міжнародных арганізацый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дзяржаўныя дзеячы Беларусі[1].
Аўтар — скульптар Алег Купрыянаў, які адмовіўся ад узнагароды ў знак павагі да гуманістычнай дзейнасці Анры Дюнана[2]; архітэктурная прывязка — ТМ-7. Помнік уяўляе сабой бронзавы бюст гуманіста на пастаменце з чырвонага і белага граніту[1].
Remove ads
Гл. таксама
- Помнік Грыцаўцу — помнік на іншым канцы бульвара
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads