Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу — помнік у Мінску, прысвечаны савецкаму лётчыку, першаму двойчы Герою Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу. Размешчаны на бульвары па вул. Леніна, арыентаваны на праспект Незалежнасці. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар Заір Азгур і архітэктар В. Волчак.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова ўстаноўлены ў 1951 г.[1] у парку 30-годдзя БССР, цяпер парк Янкі Купалы, у пачатку цэнтральнай алеі[2], насупраць будынка Белдзяржцырка, узвядзенне якога пачалося праз тры гады. Сквер быў маладым, за дрэвамі добра праглядаўся будынак штаба Беларускай ваеннай акругі. У 1960-я гады наваколлі бюста аблюбавалі стылягі, якіх праследвалі ўлады, іх слэнг нават папоўніўся фразай «пайсці на Грыцавец». У 1972 годзе помнік быў перанесены на бульвар па вул. Леніна[3], на яго месцы ў парку быў устаноўлены помнік Я. Купалу, чыё 90-годдзе з дня нараджэння тады адзначалася[2].
Remove ads
Апісанне
Помнік уяўляе сабой бронзавы пагрудны бюст лётчыка вышынёй 1,15 м, пастаўлены на высокі, вышынёй 3,5 м, чатырохгранны пастамент, абліцаваны чорным паліраваным гранітам. На помніку залатымі літарамі напісана «Дважды Герою Советского Союза Грицевцу Сергею Ивановичу. 1909–1939» (бел.: Двойчы Герою Савецкага Саюза Грыцаўцу Сяргею Іванавічу. 1909–1939). Рысы твару, упэўнены позірк, шырокія плечы перадаюць мужны вобраз героя. Світар з высокім каўняром і фрэнч з дзвюма выявамі зорак Героя Савецкага Саюза ўдакладняюць яго характарыстыку[1].
Remove ads
Гл. таксама
- Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (Баранавічы)
Зноскі
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Сквер (парк) имени Янки Купалы Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads