Помнік Вызвалення (Брэст)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Вызвалення (Брэст)map
Remove ads

Помнік Вызвалення — помнік, усталяваны ў 1965 годзе на плошчы Свабоды г. Брэста ў гонар войск 1-га Беларускага фронта, якія вызвалілі горад ад нямецкіх захопнікаў. Аўтары — архітэктар А. Гарбачоў і М. Мілавідаў, скульптар М. Альтшулер. Помнік уяўляе сабой высокую (8,7 м) расшыраную даверху стэлу на нізкім стылабаце. У верхняй частцы стэлы — рэльефныя выявы галавы савецкага салдата ў касцы і галава дзяўчынкі. Ніжэй надпіс: «28 ліпеня 1944 доблесныя войскі 1-га Беларускага фронта штурмам авалодалі горадам і крэпасцю Брэст, завяршыўшы вызваленне беларускіх зямель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Стэла абліцаваная чырвоным паліраваным гранітам, пліты стылабату пакрыты шэрай мармуровай крошкай. На алеі, што вядзе да помніка, усталяваны 9 стэл, на якіх пералічаны воінскія часткі і злучэнні, якія атрымалі найменні «Брэсцкіх».

Хуткія факты Помнік Вызвалення, Краіна ...
Remove ads

Літаратура

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads