Помнік Гедзіміну (Вільня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Гедзіміну (Вільня)map
Remove ads

Помнік Гедзіміну — конны помнік вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну ў Вільні, заснавальнікам якой ён з’яўляецца. Размешчаны на Кафедральнай плошчы, справа ад сабора Святога Станіслава.

Хуткія факты Помнік Гедзіміну, Краіна ...
Remove ads

Помнік выканаў скульптар Міндаўгас Шнінас паводле праекта амерыканскага скульптара літоўскага паходжання Вітаўтаса Кашубы. Адліты ў Беларусі з бронзы, канфіскаванай літоўскімі мытнікамі на мяжы і перададзенай гораду. Граніт для пастамента падораны прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмай. Урачыстае адкрыццё адбылося 22 верасня 1996 года.

У аснову праекта лягла легенда аб заснаванні горада, якая апісваецца ў Хроніцы Быхаўца, паводле яе Гедзімін паехаў са сваёй сталіцы Трокаў на паляванне каля ракі Віліі. На адной з гор ён забіў магутнага тура, за што тая атрымала назву Туравай. Гедзімін спыніўся на ноч каля свяцілішча Швінтарога, дзе спальвалі літоўскіх князёў, пры сутоку Віліі і Вільні. У сне яму з’явіўся вялікі жалезны воўк, які стаяў на Туравай гары і выў як сотня ваўкоў. Сон уразіў князя, і, каб даведацца аб яго значэнні, быў выкліканы вярхоўны паганскі святар крыве-крывайціс Ліздзейка, які і растлумачыў князю, што на гэтым месцы трэба закласці горад, слава якога, як сведчыць выццё ваўка, разыдзецца па ўсім свеце. Гедзімін прыносіць ахвяры ў свяцілішчы і намерваецца перанесці сваю сталіцу[1].

Манумент адлюстроўвае самога князя Гедзіміна, які трымае ў левай руцэ аголены меч, і яго жарабца, які стаіць ззаду. Помнік Гедзіміну з’яўляецца адным з нешматлікіх, дзе вершнік знаходзіцца не на кані, а побач з ім. Воўк выкананы з граніту, хоць паводле легенды аб быў жалезным.

Remove ads

Зноскі

  1. Ві`льня(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads