Помнік Грунвальду (Ваўкавыск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Грунвальду ці Помніка 600-годдзю Грунвальдскай бітвы — помнік у г. Ваўкавыск Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
У 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыску звярнуліся да гарадскіх уладаў са зваротам адзначыць памяць мужнасці нашых землякоў у Грунвальдскай бітвы адкрыццём мемарыяльнай стэлы. З гісторыі Ваўкавышчыны вядома, што у той бітве загінула амаль уся Ваўкавыская харугва, якая прымала ўдзел у баталіі.
17 ліпеня 2011 года, з нагоды святкавання Дня горада, адбылося адкрыццё помніка. На адкрыццё былі прадстаунікі выканаўчых уладаў, дэлегаты ад буйных арганізацый і прадпрыемстваў гораду, польскія і расейскія госці, сябры Грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання Рух «За Свабоду» і простыя грамадзяне. З прадмовай выступаў старшыня Ваўкавыскага райвыканкаму Дз. Голец[1].
Remove ads
Зноскі
- 17 ліпеня у Ваўкавыску, з нагоды святкавання Дня горада, адбылося адкрыццё помніка 600-годдзю Грунвальдскай бітвы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2022. Праверана 18 мая 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads