Помнік Янку Купалу (Мінск)
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Янку Купалу — помнік у Мінску, размешчаны на галоўнай алеі аднайменнага парку. Складаецца з манументальнай скульптуры — статуі Я. Купалы і фантана «Вянок», размешчанага недалёка.
Пастаўлены ў 1972 г. да 90-годдзя з дня нараджэння паэта (скульптары А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі, Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г.; архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін).
Remove ads
Апісанне
На гарызантальным пастаменце — гранітнай глыбе — устаноўлена бронзавая фігура паэта. Вышыня скульптуры складае 7 м. Пясняр у накінутым па плечы паліто апіраецца на посах. Ва ўсёй яго постаці, у выразе твару падкрэслены рамантычная ўзнёсласць, скіраванасць у будучыню, высакароднасць і чалавечая абаяльнасць. Каля ног паэта прабіваецца крыніца, а побач з ёй раскінула цяжкае бронзавае лісце казачная папараць-кветка.
Remove ads
Літаратура
- 129. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads