Помнік Гётэ і Шылеру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Ёгану Вольфгангу фон Гётэ і Фрыдрыху Шылеру ў Веймары (ням.: Goethe-Schiller-Denkmal) — бронзавая падвойная статуя пісьменнікам Ёгану Вольфгангу фон Гётэ і Фрыдрыху Шылеру, якія доўгі час пражывалі ў Веймары. Помнік быў урачыста адкрыты 4 верасня 1857 года перад будынкам Нямецкага нацыянальнага тэатра ў гонар стагоддзя Карла Аўгуста Саксен-Веймар-Эйзенахскага. Статуі абодвух паэтаў былі адлітыя ў адну вышыню, хоць Шылер у рэчаіснасці быў на 11 см вышэй за Гётэ.
Праект помніка належыць скульптару з Дрэздэна Эрнсту Рытшэлю і яго памочніку Густаву Адольфу Кіцу. Ліцейшчык Фердынанд фон Мілер з Мюнхена займаўся адліўкай статуі з бронзы. На адваротным баку помніка выгравіраваны словы: Ernst Rietschel inv. et fec. Dresden 1856, Ferd. v. Miller fudit München 1857.
Копіі помніка стаяць у Сан-Францыска, Мілуокі, Кліўлендзе і Сіракузах.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads