Помнік Гётэ і Шылеру

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Гётэ і Шылеруmap
Remove ads

Помнік Ёгану Вольфгангу фон Гётэ і Фрыдрыху Шылеру ў Веймары (ням.: Goethe-Schiller-Denkmal) — бронзавая падвойная статуя пісьменнікам Ёгану Вольфгангу фон Гётэ і Фрыдрыху Шылеру, якія доўгі час пражывалі ў Веймары. Помнік быў урачыста адкрыты 4 верасня 1857 года перад будынкам Нямецкага нацыянальнага тэатра ў гонар стагоддзя Карла Аўгуста Саксен-Веймар-Эйзенахскага. Статуі абодвух паэтаў былі адлітыя ў адну вышыню, хоць Шылер у рэчаіснасці быў на 11 см вышэй за Гётэ.

Хуткія факты Помнік Гётэ і Шылеру, Краіна ...

Праект помніка належыць скульптару з Дрэздэна Эрнсту Рытшэлю і яго памочніку Густаву Адольфу Кіцу. Ліцейшчык Фердынанд фон Мілер з Мюнхена займаўся адліўкай статуі з бронзы. На адваротным баку помніка выгравіраваны словы: Ernst Rietschel inv. et fec. Dresden 1856, Ferd. v. Miller fudit München 1857.

Копіі помніка стаяць у Сан-Францыска, Мілуокі, Кліўлендзе і Сіракузах.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads