Помнік Канстанціну Заслонаву (Орша)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву — помнік на пероне чыгуначнага вакзала ў Оршы. Пастаўлены ў 1955 годзе побач з магілай К. С. Заслонава і яго ад’ютанта Я. В. Коржаня, на якой была ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар С. Селіханаў і архітэктар Г. Сысоеў.
Remove ads
Апісанне

Бронзавая фігура К. С. Заслонава вышынёй 3,2 м пастаўлена на чырвоным гранітным пастаменце строга прамавугольнай формы, вышыня якога складае 3,3 м. Корпус павернуты направа, правая рука сціскае борт курткі, левая апушчана. Валявы паварот галавы, энергічны ўпор злёгку расстаўленых ног, буйныя мужныя рысы твару ствараюць выразную характарыстыку героя, даюць адчуць яго маральную сілу. Захоўваючы жыццёвую канкрэтнасць вобраза, скульптар перадае абагульненыя рысы партызана — мужнасць, сабранасць, упэўненасць у справядлівасці сваёй справы. На пастаменце з двухступеньчатай асновай — бронзавая пяцівугольная зорка і надпіс «К. С. Заслонаў».
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Канстанціну Заслонаву (Орша)
- Помнік Канстанціну Заслонаву (Орша) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads