Помнік Канстанціну Заслонаву (Орша)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву — помнік на пероне чыгуначнага вакзала ў Оршы. Пастаўлены ў 1955 годзе побач з магілай К. С. Заслонава і яго ад’ютанта Я. В. Коржаня, на якой была ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар С. Селіханаў і архітэктар Г. Сысоеў.

Хуткія факты Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Мемарыяльная дошка на магіле перад помнікам

Бронзавая фігура К. С. Заслонава вышынёй 3,2 м пастаўлена на чырвоным гранітным пастаменце строга прамавугольнай формы, вышыня якога складае 3,3 м. Корпус павернуты направа, правая рука сціскае борт курткі, левая апушчана. Валявы паварот галавы, энергічны ўпор злёгку расстаўленых ног, буйныя мужныя рысы твару ствараюць выразную характарыстыку героя, даюць адчуць яго маральную сілу. Захоўваючы жыццёвую канкрэтнасць вобраза, скульптар перадае абагульненыя рысы партызана — мужнасць, сабранасць, упэўненасць у справядлівасці сваёй справы. На пастаменце з двухступеньчатай асновай — бронзавая пяцівугольная зорка і надпіс «К. С. Заслонаў».

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads