Помнік Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Арлоўскаму Кірылу Пракопавічу — бюст у в. Мышкавічы Кіраўскага раёна, размешчаны на плошчы, каля Дома культуры. Пастаўлены ў 1977 г. на ўшанаванне памяці былога старшыні калгаса «Рассвет», ураджэнца вёскі, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага.
Remove ads
Апісанне
Бронзавы бюст К. П. Арлоўскага ўстаноўлены на прамавугольным гранітным пастаменце са ступенчатым стылабатам. У партрэтнай выяве ўвага акцэнтавана на такіх рысах героя, як перакананасць, духоўная актыўнасць, гатоўнасць да барацьбы. Лаканічная, строгая пластыка партрэта дынамічная. Плуг і вінтоўка каля асновы пастамента — своеасаблівы сімвалічны штрых, асноўны лейтмантыў у разуменні вобраза К. П. Арлоўскага — працаўніка і байца. Помнік вызначаецца ўдалай кампазіцыяй, глыбокім зместам і яркім мастацкім увасабленнем.
Remove ads
Спасылкі
- Кіраўскі раён. Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі і іншыя малыя формы архітэктуры.(недаступная спасылка)
- Помнік Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads