Кірыл Пракопавіч Арлоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (18 (30) студзеня 1895, Мышкавічы, Мінская губерня — 13 студзеня 1968[1], Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР, супрацоўнік НКУС, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Член ЦК КПБ (з 1949), кандыдат у члены ЦК КПСС (1956—1961). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2 склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-7 скліканняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 30 студзеня 1895 года ў Мышкавічах Бабруйскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці).
З 1915 года ў арміі. У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце малодшы унтэр-афіцэр. У чэрвені 1918 года ў час акупацыі Беларусі германскімі войскамі па заданні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад.
Пасля заканчэння першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 годзе — камандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падпольнай рабоце ў Коўне. У кастрычніку — снежні 1920 года ўдзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча.
У 1922—1925 гадах — камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). У 1930—1936 гадах у органах ДПУ-НКУС Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі (1936—1939), саветнік партызанскага корпуса рэспубліканскай арміі.
З 1939 года — памочнік дырэктара Арэнбургскага (Чкалаўскі) сельгасінстытута. У 1940—1942 гадаў аказваў дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе супраць японскай агрэсіі. У чэрвені 1942 гадах сфарміраваў і ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу НКДБ, якая 26.10.1942 года закінута на акупіраваную германскімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі атрад «Сокалы».
У красавіку — маі 1943 года на базе атрада пад агульным камандаваннем Арлоўскага створаны тры партызанскія атрады. 17.02.1943 года група партызан на чале з Арлоўскім знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі. З 1944 года Арлоўскі старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які хутка вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку.
Узнагароджаны 2-ма залатымі зоркамі Героя, 5-ю ордэнамі Леніна, 2-ма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Памёр 13 студзеня 1968 года.
Remove ads
Памяць
Імя Арлоўскага нададзена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў Буйнічах; яго імем названы вуліцы ў Мінску, Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
