Помнік Льву Сапегу (Лепель)
Лепель From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Льву Сапегу — помнік у Лепелі Віцебскай вобласці Беларусі. Прысвечаны выдатнаму палітыку, дыпламату і дзяржаўнаму дзеячу Льву Сапегу, які ў 1586 годзе заснаваў за тры кіламетры ад старога горада Белы Лепель або Новы Лепель. Першы ў Беларусі помнік Льву Сапегу.
Remove ads
Гісторыя
Ініцыятыва ўсталяваць помнік на беразе Лепельскага возера побач з касцёлам Святога Казіміра належала пробашчу мясцовай парафіі ксяндзу Андрэю Аніскевічу. Да ідэі дужа няўхвальна паставіліся мясцовыя праваслаўныя святары, адзін з якіх нават накіраваў ліст у гарвыканкам, каб помнік ставіць забаранілі. У першую чаргу таму, што Сапега нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і, а пад канец жыцьця прыняў каталіцкую веру, а таксама з той нагоды, што ў яго часы Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая варагавалі з расійскай дзяржавай[1].
Адкрыццё помніка адбылося 11 верасня 2010 года, у Дзень горада[1].
Remove ads
Апісанне
Помнік стварыў скульптар Леў Аганаў. Агульная вышыня помніка з пастаментам складае каля 3,5 метраў. Бронзавая фігура Льва Сапегі стаіць, трымаючы ў правай руцэ булаву — сімвал гетманскай улады, а левай абапіраецца на эфес шляхецкай шаблі[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads