Помнік Міндоўгу (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Міндоўгу — помнік каралю Міндоўгу ў Вільні. Помнік размешчаны перад галоўным будынкам Нацыянальнага музея Літвы.
Помнік створаны вядомым скульптарам Рэгімантасам Мідзвікісам і архітэктарамі Альгімантасам Насвіцісам , Рычардасам Крыштапавічусам , Інясай Алістратавайце. Урачыста адкрыты 6 ліпеня 2003 года падчас святкавання 750-годдзя каранацыі Міндоўга.
Гранітная фігура караля Міндоўга вышынёй тры з паловай метры сядзіць на троне, трымаючы ў руках сімвалы каралеўскай улады — дзяржаву і скіпетр. Каралеўскі трон усталяваны на круглым шэрым пастаменце, абрамленым сонечным календаром, на якім адзначаны найважнейшыя язычніцкія балцкія і хрысціянскія святы.
Remove ads
Гл. таксама
- Помнік Міндоўгу, Навагрудак
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Міндоўгу (Вільня)
- Помнік каралю Миндаўгасу, Вільнюс Архівавана 30 ліпеня 2014. (руск.)
- Помнік каралю Миндаўгасу // Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Вільнюса (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads