Помнік Марату Казею
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Марату Казею — помнік у Мінску, размешчаны ў цэнтры парку Марата Казея (Піянерскім парку). Прысвечаны юнаму партызану-разведчыку Марату Казею, які ў час Вялікай Айчыннай вайны, ажыццяўляючы аперацыю ў варожым тылу, апынуўся ў коле нямецкіх салдатаў і падарваў сябе і іх гранатай. Помнік пастаўлены ў 1959 годзе на сродкі піянераў рэспублікі. Аўтары помніка: скульптар С. І. Селіханаў і архітэктар В. М. Волчак.
Remove ads
Апісанне

Бронзавая трохметровая фігура юнака ўзвышаецца на шырокім пастаменце ў форме ўсечанай піраміды, абліцаванай гранітам. Герой паказаны ў час апошняга бою з паднятай перад кідком гранатай. Ва ўсёй постаці, у рысах твару — рашучасць і мужнасць, перакананасць у непазбежнай перамозе.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads