Помнік Скандэрбегу (Тырана)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Скандэрбегу — конны манумент у Тыране, прысвечаны правадыру антыасманскага албанскага паўстання, нацыянальнаму герою Албаніі Георгі Кастрыёці па мянушцы Скандэрбег, які апяваецца ў народных песнях.
Помнік Скандэрбегу размешчаны ў цэнтры галоўнай плошчы Тыраны, якая таксама носіць яго імя. Помнікі гэтаму нацыянальнаму герою пастаўлены ў многіх гарадах Албаніі, а таксама ў Рыме і Косаве, але самым велічным з'яўляецца манумент, пастаўлены ў цэнтры Тыраны ў 1968 годзе да 500-годдзя з дня смерці героя. Аўтар манумента — выдатны албанскі скульптар Адысэ Паскалі (1903—1985).
Помнік уяўляе з сябе 11-мятровую бронзавую статую, якая ўзвышаецца на каменным пастаменце. Скандэрбег сядзіць на баявым кані, у шлеме з казінымі рогамі і шабляй у руцэ.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads