Помнік Тадэвушу Касцюшку (Золатурн)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Тадэвушу Касцюшку (Золатурн)map
Remove ads

Помнік Тадэвушу Касцюшку — статуя, усталяваная асацыяцыяй беларусаў у Швейцарыі ў швейцарскім горадзе Золатурне, з нагоды 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі.[1] Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць вышынёй 181 см.[2] Знаходзіцца ў скверы ля пратэстанцкай царквы Золатурна.

Хуткія факты Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Золатурне, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Ідэя ўсталяваць помнік Тадэвушу Касцюшку, які некаторы час жыў і памёр у Золатурне, узнікла ў 2010 годзе і належыць былому паслу Беларусі ў Швейцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай, дзякуючы намаганням Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі[2]. 17 кастрычніка 2017 года помнік быў усталяваны[3], а 21 кастрычніка таго ж года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё, на якім, сярод іншых, прысутнічалі ганаровыя госці з Беларусі, Польшчы, Літвы[4], а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краін.

Помнік быў выраблены на сродкі Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі і сям’і Сапегаў у прыватнасці. Першапачаткова на помніку планавалася зрабіць надпіс па-нямецку і па-беларуску, які павінен быў выглядаць наступным чынам:[5]

" Zu Ehren von Tadevuš Kaściuška 04.02.1746 — 15.10.1817 dem hervorragenden Sohn Belarus' von dankbaren Landsleuten. Belarussische Vereinigung in der Schweiz 2017 "
" Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў. Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі 2017 "

Аднак падобны надпіс не задаволіў польскі бок, і пасол Польшчы ў Швейцарыі Якуб Кумах прымусіў мэрыю Золатурна выкрасліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную версію[5]. І толькі пасля ўмяшальніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так:[6]

" Tadeusz Kosciuszko 04.02.1746 — 15.10.1817 von der Belarussischen Vereinigung in der Schweiz 2017 "
" Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 ад Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі 2017 "

Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця помніка прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расцяжку з надпісам: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў».

Рэакцыяй беларусаў на канфлікт у Залатурне было пачаць збор сродкаў на помнік Т. Касцюшку на яго радзіме, у Мерачоўшчыне[6].

Remove ads

Галерэя

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads