Помнік Тысячагоддзя Брэста
помнік у Брэсце From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Тысячагоддзя Брэста — помнік у Брэсце, размешчаны на скрыжаванні вул. Гогаля і вул. Савецкай. Прысвечаны тысячагоддзю Брэста. Адкрыты 26 ліпеня 2009 года у старой частцы горада за кошт ахвяраванняў гараджан і сродкаў горада. Аўтары архітэктар Аляксей Андрэюк, скульптар Аляксей Паўлючук.
Агульная вышыня 15 метраў. Помнік задуманы як мадэль горада, выяўленая ў гістарычных вобразах (князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь літоўскі Вітаўт, а таксама Мікалай Радзівіл Чорны) і ў абагульненых вобразах жыхароў горада (летапісец, салдат, маці). Усе фігуры размешчаны пад покрывам Анёла-ахоўніка[2].

У красавіку 2011 года быў усталяваны кругавы гарэльеф агульнай плошчай 11 м². На ім знайшлі адлюстраванне 6 гістарычных сюжэтаў: паданне пра заснаванне горада, будаўніцтва горада, удзел берасцейцаў у Грунвальдскай бітве, выданне Берасцейскай Бібліі, абарона Брэсцкай крэпасці 1941 года, асваенне космасу. Адліўка з бронзы ажыццёўлена ААТ «Ліцейны двор» (Мінская вобласць).
Remove ads
Кур’ёзы
У тэкстах 12 бронзавых дошак помніка дапушчана каля дзесяці арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак, напрыклад, 70 разоў напісана «у» замест «ў» пасля галосных. У жніўні 2009 года каля помніка адбыўся флэшмоб «Ў — памятаем» на якім усклалі кветкі і запалілі свечкі літары «ў». Дошкі са шматлікімі памылкамі былі накіраваны на экспертызу ў НАН Беларусі, пасля якой на працягу двух тыдняў памылкі былі выпраўленыя.[3][4]
Remove ads
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- Малявская, Елена. Почему Ангел смотрит на запад? . Брестская газета (31 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 15 снежня 2019.
- Флэш-моб «Ў — памятаем»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2009. Праверана 14 снежня 2011.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads