Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Нароўля)

Нароўля From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Нароўля)map
Remove ads

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Нароўлі, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1983 г. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы Уладзіміру Леніну. Аўтары помніка — скульптар Анатоль Аляксандравіч Анікейчык і архітэктары Леанід Мендэлевіч Левін і Юрый Міхайлавіч Градаў[1].

Хуткія факты Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Паўфігурная медная скульптура Уладзіміра Ільіча Леніна на фоне лунаючага сцяга пастаўлена на пастамент, абліцаваны чырвоным гранітам. Вышыня скульптуры складае 3 м, пастамента — 3,5 м. Энергічна ўзнятая галава, прызыўны жэст рукі, лёгкі разварот фігуры надаюць вобразу правадыра рамантычнае гучанне. Стэла-сцяна і абліцававы шэрым гранітам подыум падкрэсліваюць выразнасць помніка[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Л. Г. Лапцэвіч. 1368. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985.  Гомельская вобласць.  383 с., іл.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads