Помнік Уладзіміру Сцяпанавічу Амельнюку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Уладзіміру Сцяпанавічу Амельнюкуmap
Remove ads

Помнік Уладзіміру Сцяпанавічу Амельнюку — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны на плошчы Незалежнасці, каля Чырвонага касцёла. Устаноўлены ў 1980 годзе на месцы, дзе загінуў У. С. Амельянюк, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага камуністычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну. Аўтары знака — скульптар А. Анікейчык, архітэктар Ю. Градаў і Л. Левін.

Хуткія факты Помнік Уладзіміру Сцяпанавічу Амельнюку, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Уяўляе сабой двухметровую глыбу чырвонага граніту з няроўнымі зрэзамі і шурпатай паверхняй. 3-пад яе нібы вырываецца падхоплены ветрам пачак лістовак са слядамі куль, выкананах з бронзы. На сцяне з чорнага паліраванага граніту, якая агінае мемарыяльны знак, — выявы факела і калючага дроту. Абапал гранітнага блока — пліты з імёнамі падпольшчыкаў. Мемарыяльны знак услаўляе мужнасць прадстаўнікоў беларускага друку, якія словамі веры, праўды і гневу ўзнімалі народ на барацьбу з захопнікамі.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads