Помнік Янку Купалу (Вязынка)

Помнік у Вязынцы, перанесены з Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Янку Купалу (Вязынка)map
Remove ads

Помнік Янку Купалу — помнік у в. Вязынка Маладзечанскага раёна, дзе нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала. Размешчаны побач з музеем у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка».

Хуткія факты Помнік Янку Купалу, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова пастаўлены ў 1949 годзе пры ўваходзе ў Цэнтральны сквер у Мінску. Аўтары — скульптар З. І. Азгур і архітэктар І. М. Рудэнка. Перанесены ў 1972 годзе ў Вязынку.

Апісанне

Уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст паэта на чорным прамавугольным пастаменце з лабрадарыту. Вышыня пастамента складае 2,5 м, скульптуры 1,5 м. Кампазіцыя бюста франтальная, скульптурныя формы вылучаюцца стрыманасцю. На пастаменце радкі з купалаўскага верша. Пляцоўка каля помніка выкладзена шэрымі плітамі, тут жа пасаджана 60 кустоў руж як сімвал шасцідзесяці пражытых паэтам гадоў.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads