Заір Ісакавіч Азгур
савецкі беларускі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заі́р Іса́кавіч Азгу́р (2 (15) студзеня 1908, в. Маўчаны Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер у складзе в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці — 18 лютага 1995, Мінск) — беларускі скульптар. Народны мастак БССР (1944).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1908 года ў яўрэйскай сям’і. Скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут 1925 годзе, вучыўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Будучы студэнтам, жыў у Янкі Купалы і Якуба Коласа[2]. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. Працягнуў адукацыю ў Кіеўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце (1928—1929) і Тбіліскай акадэміі мастацтваў. Першыя яго творы з’явіліся на справаздачнай выставе Віцебскага мастацкага тэхнікума ў 1924 г. У наступным годзе ён удзельнічаў у I Усебеларускай выстаўцы. У 1930 г. скульптар вярнуўся на радзіму і ўключыўся ў мастацкае жыццё Менска.
3 першых дзён вайны ўдзельнічаў у выпуску антыфашысцкіх улётак, супрацоўнічаў з франтавым друкам, ілюстраваў газету «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942—1944 гг. 3аір Азгур у Маскве, пры Цэнтральным штабе партызанскага руху. У 1945 годзе ажаніўся з Галінай Гарэлавай, дачкой акадэміка Г. М. Гарэлава. Правадзейны член член Акадэміі мастацтваў СССР[3] (1958).
Заір Азгур — цэнтральная фігура ў беларускай пасляваеннай пластыцы. У 1950-1970-я гг. працаваў над манументальнай скульптурай. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1967 і з 1971). З 1980 года кіраўнік Майстэрні скульптуры АМ СССР у Мінску.
Памёр 18 лютага 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Творчасць
Заір Азгур працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры, прыхільнік строгай рэалістычнай формы.
У даваеннай творчасці 3. Азгура заўважныя два падыходы: станковыя партрэты з натуры, што вымагаюць разумення ўнутранай сутнасці мадэлі, вылучаюцца шырокай, вольнай лепкай, і рэгламентаваныя канонамі рэпрэзентатыўныя выявы. У канны 1920-х—30-я г. стварыў партрэты дзеячаў сацыялістычнага і рэвалюцыйнага руху для Дома ўрада ў Мінску. Прыкладам тонкага разумення сутнасці гістарычнай асобы з’яўляюцца партрэты пісьменнікаў Лу Сіня і Р. Тагора.
Сярод твораў: партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна, А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага, Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К. Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў айчыннай і сусветнай культуры Ф. Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага, кіраўнікоў камуністычнай і рабочай партый, нацыянальна-вызваленчага руху, палкаводцаў, герояў працы, вучоных; некалькі кампазіцый.
Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Ф. Р. Маркаву ў Маладзечне, Ф. Багушэвічу ў Жупранах, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа «Слава загінуўшым героям» для помніка-абеліска Перамогі ў Мінску. У 1960-я гады стварыў шэраг партрэтаў беларускіх вучоных (М. Яругін, 1963; Б. Сцяпанаў, 1964), артыстаў (І. Балоцін, 1966, У. Крыловіч, 1967). Сярод яго твораў быў і помнік І. Сталіну.
Напісаў мемуары «Незабыўнае» (1962), «Тое, што помніцца…» (Кн. 1—2, 1977—1983), шмат публіцыстычных артыкулаў па мастацтву.
Remove ads
Узнагароды

- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Народны мастак БССР (1944)
- Народны мастак СССР
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1949)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946)
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені (1948)
- Сталінская прэмія другой ступені (1946; 1948)
- Ордэн Леніна (1955, 1958)
- Срэбраны медаль Сусветнай выстаўкі ў Бруселі (1958)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971)
- Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
- Ордэн Дружбы народаў (1978)
- Медаль «Ветэран працы» (1982)
- Медаль Францыска Скарыны (1992)
Памяць
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўным мастацкім музеі Малдовы, Астраханскай карціннай галерэі, Алтайскім музеі выяўленчага мастацтва.
- Імя З. І. Азгура носіць адна з вуліц Мінска.
- 18 лютага 2000 года на вуліцы Азгура ў Мінску адкрыты [4] мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984 [5] годзе па праекце архітэктара В. М. Аладава.
- Мемарыяльная дошка ў памяць аб скульптара ўстаноўлена ў горадзе Мінску на фасадзе дома № 13 па праспекце Незалежнасці, у якім жыў З. І. Азгур[6].
- Мемарыяльная дошка[7] на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім вучыўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
- Імя З. І. Азгура носяць 1-я сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
- У 2008 годзе НБРБ выпусціў памятную манету ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Азгура.
Remove ads
Зноскі
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- Мемарыяльны музей З. І. Азгура Архівавана 7 лютага 2012.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў І (Т. 10). — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads