Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі

беларускі савецкі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі
Remove ads

Андрэ́й Міха́йлавіч Заспі́цкі (16 лютага 1924, Высоке Мазавецке, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка — 9 сакавіка 2019, Мінск) — беларускі скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977)[2], заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).

Хуткія факты Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі, Дата нараджэння ...
Thumb
Скульптуры на фасадзе будынка Сувораўскага вучылішча.
Thumb
Скульптуры на «Варотах Мінска».
Remove ads

Біяграфія

Даваенны перыяд

Нарадзіўся 16 лютага 1924 года ў Высоке Мазавецке Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Бацька быў вядомым літографам, рабіў каляровыя плакаты[3].

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Варшаўскай гімназіі. У 15 год, пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Займаўся лепкай у Доме народнай творчасці. Першы твор маладога мастака «Трывога на караблі» адразу трапіў на выстаўку. У 1940 годзе тры яго творы — бюст Ф. Э. Дзяржынскага, «Бежанцы» і «Трывога на караблі» экспанаваліся на выстаўцы «Першай дэкады беларускага мастацтва і літаратуры» ў Маскве. За бюст Дзяржынскага, які таксама паказалі на выставе «Абарона СССР», мастак быў узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР. Дом народнай творчасці накіраваў яго ў школу юных талентаў пры Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. За год Андрэй асвоіў поўны курс і экстэрнам здаў экзамены. Затым паспяхова здаў уступныя экзамены ў Акадэмію мастацтва. Але вучыцца не давялося, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна[4].

Ваенны перыяд

Сям’я Заспіцкіх была эвакуіравана ў Мачушанскі раён Сталінградскай вобласці. Андрэй разам з аднагодкамі працаваў у полі і ў кузні. У пачатку 1941 года яго прызвалі ў войска.

Пасляваенны перыяд

Толькі ў 1947 годзе мастак вярнуўся да творчасці. Ён прыехаў у Мінск і стажыраваўся з 1948 па 1956 гады ў майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у скульптара Аляксея Глебава. З 1949 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і саюзных мастацкіх выстаўках. У 1951 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры.

Памёр 9 сакавіка 2019 года ў Мінску. Крэміраваны 11 сакавіка ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[5].

Thumb
Помнік Францыску Скарыну ў Полацку
Remove ads

Творчасць

ХХ стагоддзе

Андрэй Заспіцкі стварыў вобразы паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ў Астрыне, кампазітара Фрыдэрыка Шапена, народнага беларускага паэта Янкі Купалы і фантан у аднаймённым парку (сумесна з А. Анікейчыкам і Л. Гумілеўскім), свайго настаўніка скульптара Аляксея Глебава, пісьменніка Максіма Горкага ў аднайменным парку Мінска (сумесна з І. Міско і М. Рыжанковым), герояў вайны Шаршнёва, Шмырова, Бумажкова.

Неаднаразова скульптар звяртаўся да тэмы вайны — «Партызанскія сцежкі», «Партызан-падрыўнік», «Партызан адпачывае». Кампазіцыя «Прысядзем перад дарогай» была прадстаўлена на выставе «Беларусь сацыялістычная». Да тэмы развітання маці з сынам майстар вяртаўся неаднаразова.

Кампазіцыя «Ленінскія словы» была створана Андрэем Заспіцкім да 50-годдзя першай рускай рэвалюцыі.

У 1955 годзе скульптар стварыў партрэт Адама Міцкевіча. У гэтыя гады Андрэй Заспіцкі таксама прыняў удзел у стварэнні скульптур «Калгасніца», «Салдат», «Партызанка» на вежах Прывакзальнай плошчы Мінска[6]. Ён з’яўляецца аўтарам скульптуры «Інжынер».


ХХІ стагоддзе

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads