Помнік вызвалення (Талачын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік вызвалення ці Курган Славы — помнік у горадзе Талачыне. Знаходзіцца на шашы Мінск-Масква, каля перасячэння яе з вул. Леніна.
Remove ads
Гісторыя
У канцы чэрвеня 1944 года 19-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір гвардыі палкоўнік Г. А. Пахадзееў) 3-га гвардзейскага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту разгарнула наступленне ў напрамку Талачына. Прарваўшы моцную абарону ворага, раніцай 26 чэрвеня танкісты ўварваліся ў горад. На яго вуліцах пачаліся цяжкія баі. 19-я гвардзейская танкавая брыгада знішчыла агнявыя кропкі праціўніка, захапіла важнейшыя аб’екты і да 19 гадзін авалодала Талачыном.
У 1969 годзе ў памяць аб вызваленні Талачына ад нямецкіх войскаў быў пастаўлены помнік — скульптурная група: воін і партызан[1].
Remove ads
Зноскі
- ПОМНІК ВЫЗВАЛЕННЯ Ў ТАЛАЧЫНЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2020. Праверана 12 красавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads