Помнік невядомаму лётчыку (Таліца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік невядомаму лётчыку (Таліца)map
Remove ads

Помнік невядомаму лётчыку — помнік, усталяваны каля в. Таліца Слуцкага раёна Мінскай вобласці на магіле савецкага лётчыка, які загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1]. Знаходзіцца на ўскрайку лесу ў 1,7 км на ўсход ад вёскі Таліца ў напрамку да аўтадарогі Р-57.

Хуткія факты Помнік невядомаму лётчыку каля Таліцы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Мясцовыя жыхары расказвалі адзін аднаму пра гібель невядомага экіпажа на краі балота паміж вёскамі Таліца і Аступішча ва ўрочышчы, названым Корзаўшчына — Саляншчына. Доўгі час лічылася, што тут загінуў знішчальнік і адзін чалавек з экіпажа. Пра гэта ў 1950-х гадах напісала апавяданне беларуская пісьменніца Алена Васілевіч. Журналісцкае расследаванне вёў таксама Міхась Тычына. Спрабавалі навесці архіўныя даведкі былы старшыня калгаса імя Тэльмана Віктар Магілявец, старшыня Паўстынскага сельсавета Святлана Жук[2].

Разам з тым былі сведкі падзей, якія сцвярджалі, што бачылі двух членаў экіпажа. Канстанцін Рэут, 1929 г. н., жыхар вёскі Аступішча, успамінаў: «На пачатку вайны 1941 года над нашай вёскай праляцелі два самалёты. На фоне неба ў кабіне савецкага самалёта я бачыў двух чалавек. Адзін вёў самалёт, другі страчыў з кулямёта. Ляцелі яны вельмі нізка, амаль над дрэвамі… Праляцеўшы над нашай вёскай, самалёт упаў на пакосе, недалёка ад лесу, ва ўрочышчы Корзаўшчына. Хадзіў я глядзець гэта месца падзення назаўтра. Вакол ямы валялася пакарабачанае жалеза, ляжала кола. Я ўзяў палку і паварушыў попел у варонцы — адтуль выскачылі іскры. Нос самалёта яшчэ тлеў»[2].

Віктар Васілевіч Магілявец, 1927 г. н.,  — ураджэнец вёскі Паўстынь, партызан-ардэнаносец, былы старшыня калгаса імя Тэльмана, успамінаў: «Я бачыў, як днём у бок Слуцка праляцела невялікае звяно нашых самалётаў. І амаль тут жа іх сталі праследаваць нямецкія, з крыжамі. У выніку бою наш самалёт быў падбіты і, страціўшы вышыню, спікіраваў „носам уніз“, зваліўшыся ва ўрочышча Корзаўшчына — Саляншчына, у балотца»[2].

Анатоль Фёдаравіч Масюк з вёскі Боркі расказваў: «Міхась Тычына па прыездзе з Мінска часта заходзіў да майго бацькі — Фёдара Кірэевіча Масюка, які ў канцы 60-х працаваў лесніком. Аднойчы, разгаварыўшыся, мой бацька расказаў яму пра тое, што на яго тэрыторыі ляжаць рэшткі збітага савецкага самалёта. Пасля чаго Тычына пачаў сваё журналісцкае расследаванне і напісаў пра гэта артыкул. Менавіта Міхась Тычына разам з маім бацькам Фёдарам Кірэевічам за свой кошт заказалі першы просты цэментны помнік — загінуўшаму экіпажу…»[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads