Таліца (Слуцкі раён)

вёска From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Та́ліца[1] (трансліт.: Talica, руск.: Талица) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

За 16 км на Усход ад Слуцка, за 100.4 км на Поўдзень ад Мінска (нулявога кiламетра).

У вёсцы адна Г-падобная вуліца — Таліцкая.

Рэльеф роўны. Таліца знаходзіцца ў кутку лесу.

Remove ads

Гісторыя

У 1852 годзе Таліца згадваецца як хутар у казённым маёнтку Выбранецкае Слуцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.[2]

У 1854 годзе спадчынны дваранін Міхаіл Фёдаравіч Рэўт (13.01.1814-12.03.1878/1893) з засценка Меляшкевічы, купіў зямлю ў казённым хутары Таліца і пабудаваў там дом, дзе пасяліўся з жонкай (Марыя Рыгораўна, па нараджэнні Баркоўская) і дзецьмі (Іван, Андрэй, Параска).[3]

У 1854—1856 гадах дваюрадны брат Міхаіла Фёдаравіча — Фёдар Данілавіч Рэўт — купіў зямлю побач і таксама пабудаваў дом. Яго дом знаходзіўся бліжэй да Г-падобнага павароту ў цэнтры хутара Таліца.

З 1854 года Таліца пазначаецца як урочышча.

У 1856 годзе ў Таліцы жылі дваране і мяшчане, і яна пачала звацца засценак.

У 1856 годзе ў засценку Таліца было 6 двароў:

  1. Іван Міхайлавіч Рэўт (01.02.1848-1893~)[4] ад Міхаіла (13.01.1814-12.03.1878~1893) ад Фёдара (1773-16.02.1834) ад Якава Фёдарава (1747—1812) — дваране.
  2. Сямён Рэўт (17.04.1835-?) і яго брат Іван (22.10.1830-?) ад Фёдара (1807-?) ад Данііла (1781-11.02.1828) ад Якава Фёдарава (1747—1812) — дваране.
  3. Рыгор Балвановіч — дваранін са шляхты.
  4. Мацей Рыгоравіч Балвановіч — дваранін са шляхты.
  5. Лонгін Іванавіч Забродскі з засценка Меляшкевічы[5] — мешчанін.
  6. Якаў Іванавіч Забродскі ўнук ад Фёдара Якаўлевіча Рэўта сын ад Еўдакіі Фёдараўны Рэўт і Івана Іванавіча Заброцкага з засценка Меляшкевічы[6] — мешчанін.

У 1893 годзе і пазней амаль да 1919 года Таліца згадваецца як засценак у Слуцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.

З 1919 года Таліца ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці БССР.

У вёсцы Таліца была дагаворная школа. 19.11.1928 жыхары вёсцы Таліца напісалі заяву на адкрыццё дагаворнай школы ў адной з хат вёскі. Заява была задаволена. Школа ўтрымлівалася сродкамі жыхароў вёскі. У школе працаваў настаўнік, якому жыхары прапанавалі хату і грошы ў суме 55 рублёў. У школе навучалася 13-15 дзяцей.[7]

З 20.09.1944 да 08.01.1954 — вёска Таліца ў складзе Слуцкага раёна Бабруйскай вобласці БССР.

У Таліцы была кузня з кавалём.

Таксама ў вёсцы Таліца быў клуб, які пазней выкарыстоўваўся як магазін, стаяў злева ад дарогі пры самым ўездзе ў Таліцу, калі ехаць па дарозе з Борак.

Некалькі гадоў запар (прыкладна каля 1975 года) у вёску Таліца са Слуцка хадзіў рэйсавы аўтобус. Аўтобусная прыпынак знаходзілася ў цэнтры вёскі, каля павароту.

Remove ads

Помнікі гісторыі і культуры

  • У канцы вёсцы, за апошняй хатай, знаходзяцца Таліцкія могілкі.
  • За 1,7 км ад Таліцы ў кірунку на сяло Сорагі, у лесе знаходзіцца помнік невядомаму лётчыку, усталяваны на месцы падзення падбітага 26.06.1941 года савецкага самалёта.[8]

Вядомыя асобы

Насельніцтва

  • 1999 год — 9 чалавек
  • 2010 год — 1 чалавек

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads