Помнік шахцёрам-першапраходцам (Салігорск)
Салігорск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік шахцёрам-першапраходцам — помнік у Салігорску, размешчаны на вул. Казлова, каля гасцініцы «Новае Палессе».
У 1949 годзе па поўнач ад г. п. Старобін беларускія геолагі выявілі адно з буйнейшых у Еўропе, 2-е па велічыні ў СССР радовішча калійных солей. Пласты, прыгодныя для прамысловай здабычы надземным спосабам (магутнасць 2,3—6,5 м), залягаюць па глыбіні 350—900 м. На базе радовішча пабудаваны 4 калійныя камбінаты, якія ўваходзяць у вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій» і даюць 45 % агульнасаюзнай вытворчасці калійных угнаенняў.
У 1978 годзе ў гонар салігорскіх шахцёраў — піянераў горнаруднай прамысловасці Беларусі — узведзены 5-метровы помнік з бетону працы скульптара Г. Буралкіна. На шырокім пастаменце перад глыбамі (імітуюць сільвініт) са слядамі разцоў горнага камбайна ўстаноўлена скульптура маладога шахцёра, абліцаваная меддзю. У гордай паставе фігуры і ў жэсце напрацаваных рук перададзена пачуццё годнасці гаспадара зямных нетраў. Дынамічнаму руху фігуры, яе абагульненаму ўвасабленню адпавядае чаканная пластыка. Выразнасць кампазіцыйнага вырашэння, яснасць і дакладнасць мастацкай характарыстыкі надаюць вобразу манументальнасць.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads