Беларуськалій
горнаруднае і хімічнае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуськалій — прадпрыемства па здабычы калійнай солі, заснаванае ў 1963 годзе на аснове Старобінскага радовішча (Салігорскі раён). Мае 4 руднікі і прадстаўніцтвы ў Аўстрыі (Вена) і Літве (Вільнюс). Вырабляе калійныя ўгнаенні і харчовую соль, якія большасцю пастаўляе за мяжу. На долю прадпрыемства ў 2010 г. прыпадала 16 % сусветнай вытворчасці калію (8,6 млн тон)[5].
Remove ads
Гісторыя

У 1949 г. было адкрыта адно з найбуйнейшых у свеце радовішчаў калійнай солі — Старобінскае калійнае радовішча. У 1949—1952 гг. на радовішчы праводзіліся першапачатковыя геалагаразведачныя работы для вызначэння формы і аб’ёму здабычы. Першая чарга Першага Салігорскага калійнага камбіната была ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 1963 г. З пускам астатніх двух (1965 і 1969 гг.) у краіне быў створаны Беларускі калійны басейн, які здабываў каля трэці ўсіх калійных угнаенняў у СССР[6].
З 25 верасня 2005 г. замежныя пастаўкі ажыццяўляе праз сумеснае з расійскім «Уралкаліем» (Бярэзнікі, Пермскі край) ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».
У 2012 г. чысты прыбытак прадпрыемства склаў 965 млн долараў ЗША.
6 лістапада 2014 года пасаду кіраўніка заняў Іван Галаваты[7].
12 красавіка 2017 г. на 1-м рудаўпраўленні адбыўся стыхійны страйк. Паводле інфармацыі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікі трэста «Раммантажбуд» адмовіліся выконваць сваю працу з-за памяншэння фактычнай зарабатнай платы ў два разы[8]. 14 красавіка з прадстаўнікамі незадаволеных заробкамі салігорскімі будаўнікамі сустрэўся гендырэктар «Беларуськалія» І. Галаваты, які паабяцаў «вырашаць такія пытанні ў працоўным парадку»[9].
У 2020 годзе Беларуськалій стаў адным з цэнтраў усебеларускіх стачак, якія адбыліся пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалту праваахоўных органаў супраць пратэстоўцаў[10]. 19 лістапада «Беларуськалій» звольніў 49 бастуючых работнікаў за «прагулы»[11].
27 жніўня 2021 афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс ААТ «Беларуськалій». Яго будавалі амаль 10 гадоў, на работы было патрачана каля $1,25 млрд. Запасаў калійнай руды тут хопіць на 100 гадоў[12].
У жніўні 2024 года выйшла расследаванне Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Белсата, украінскай службы Радыё «Свабода», Кіберпартызан і іншых арганізацый, паводле якога для абыходу санкцыяў супраць «Беларуськалія» выкарыстоўваецца кампанія, зарэгістраваная на Кіпры і звязаная з асяроддзем Віктара Шэймана[13].
4 лістапада 2024 года новым генеральным дырэктарам «Беларуськалія» стаў Андрэй Рыбакоў, які раней узначальваў «Белнафтахім»[14]. У снежні 2024 года Рыбакоў быў дададзены ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза[15] і Швейцарыі[16][17]. Таксама Рыбакоў яшчэ падчас кіраўніцтва «Белнафтахімам» быў уключаны ў спіс спецыяльна пазначаных грамадзян і заблакаваных асоб ЗША[18][19].
Згодна з новым расследаваннем Беларускага расследавальніцкага цэнтра, выпушчаным у сакавіку 2025 года, вырабленая «Беларуськаліем» тэхнічная соль насуперак санкцыям прадаецца ў ЕС як антыгалалёдны рэагент[20].
Remove ads
Санкцыі
У чэрвені 2021 года Еўрапейскі Саюз увёў сектаральныя санкцыі ў адносінах Беларусі, якія прадугледжваюць, у тым ліку, забарону на гандаль і транзіт асобных відаў калійных угнаенняў[21]. 9 жніўня 2021 года ЗША ўнеслі Беларуськалій у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[22][23]. У той жа дзень Вялікабрытанія і Канада ўвялі абмежаванні на пэўныя калійныя ўгнаенні з Беларусі[24][25].
2 снежня 2021 года «Беларуськалій» трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі, а Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Беларускую калійную кампанію» ў амерыканскі санкцыйны спіс[26]. У чэрвені 2022 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС[27].
У 2022 годзе Канада, ЕС і Швейцарыя ўвялі санкцыі супраць «Беларуськалія», яго генеральнага дырэктара Івана Галаватага, а таксама Беларускай калійнай кампаніі[28][29][17]. У студзені 2023 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс Украіны[30]. У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Галаватага, Беларуськалія і Беларускай калійнай кампаніі[31].
22 мая 2025 года Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне пошлін на ўгнаенні з Беларусі і Расіі. Павышэнне пошлін на беларускія і расійскія ўгнаенні пачне дзейнічаць з 1 ліпеня. Раней гэты праект ужо быў ухвалены камітэтам Еўрапарламента. Тады паведамлялася, што павышэнне будзе паступовым, і да 2028 года пошліны дасягнуць 430 еўра за тону[32].
Remove ads
Вытворчасць калійных угнаенняў
Вытворчасць калійных угнаенняў, тыс. т[33][34][35][36]: |
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads