Понса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Понса
Remove ads

Понса (саманазва: Páⁿka, літаральна «рэзаць горла») — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. У нашы дні жывуць пераважна ў штатах Аклахома і Небраска. Агульная колькасць (2015 г.) — 6 700 чал.

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...

Понса разглядаюцца або як самастойная этнічная група, або як субэтнас омаха. Абодва народы размаўляюць на адзінай мове, маюць агульныя культурныя рысы.

Па адной версіі, понса вылучыліся ў XVIII ст. непасрэдна ад омаха, якія былі вымушаны адступіць на поўдзень. Па іншай, понса склаліся на основе асобнага роду сіўанскіх мігрантаў з даліны Агая. У канцы XVIII ст. яны ўжо насялялі поўнач Небраскі і поўдзень Паўднёвай Дакоты, куды омаха перамясціліся пасля канфліктаў з дакота. Сталыя кантакты спрыялі захаванню адзінай мовы і культуры.

У 18171858 гг. понса заключылі некалькі мірных пагадненняў з ЗША, згодна з якімі атрымалі адасобленую рэзервацыю. Аднак у 1868 г. былі памылкова пераселены ў рэзервацыю лакота. Канфлікты паміж індзейцамі вымусілі амерыканцаў вярнуць понса ў Паўднёвую Дакоту. У 1877 г. яны атрымалі землі ў Аклахоме, але перасяленне адбывалася пад прымусам. Правадыр Стаячы Мядзведзь арганізаваў шэраг судовых працэсаў супраць гэтага рашэння і ў 1881 г. дамогся вяртання 106 км² у Небрасцы.

У нашы дні понса Аклахомы і Небраскі прызнаюцца як 2 аўтаномныя нацыі з правам на самакіраванне. Іх агульная колькасць дасягае 6 700 чалавек (2015 г.).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads