Паўднёвая Дакота
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвая Дакота (англ.: South Dakota) — штат на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адзін з так званых штатаў Паўночна-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 755 тыс. чалавек (46-е месца сярод штатаў, даныя 2000 г.). Сталіца — горад Пір, найбуйнейшы горад — Су-Фолс.
Дэвіз: Улада народа па волі Божай. Афіцыйная мянушка: «Штат каётаў».
Remove ads
Геаграфія
Плошча штата 199,9 тыс. км². На поўначы Паўднёвая Дакота мяжуе з Паўночнай Дакотай, на ўсходзе — з Мінесотай і Аявай, на поўдні — з Небраскай, на захадзе — з Ваёмінгам і Мантанай.
Праз тэрыторыю Паўднёвай Дакоты з поўначы на поўдзень цячэ рака Місуры, якая тут утварае каньён глыбінёй да 150 м. На ўсход ад ракі знаходзяцца чарназёмныя прэрыі, на захад — Вялікія раўніны.
Гісторыя
Першымі тэрыторыю сучаснай Паўднёвай Дакоты даследавалі ў XVIII стагоддзі французы. У 1743 годзе гэтая тэрыторыя была абвешчана французскай. Яна ўвайшла ў склад вялікай калоніі Луізіяны. У 1803 годзе Францыя прадала Луізіяну ЗША. Паўднёвая Дакота стала часткай Злучаных Штатаў. Масавае засяленне гэтай тэрыторыі пачалося ў 1870-х гадах, калі ў гарах Блэк-Хілс былі знойдзены запасы золата. У 1889 годзе Паўднёвая Дакота атрымала афіцыйны статут штата ЗША.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads