Похвіца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Похвіца
Remove ads

Похвіца (Volvariella) — род базідыямікотавых грыбоў сямейства Плютэевыя (Pluteaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Сапрафіты, насяляюць на драўніне, падсцілцы, перагнойнай глебе, некаторыя — на старых пладовых целах іншых грыбоў. Сустракаюцца і на жывых дрэвах, але небяспечнымі паразітамі не з’яўляюцца. Сустракаюцца ў лясах, парках і іншых пасадках, на лугах, палях.

Распаўсюджаны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, вельмі рэдкія ў Арктыцы і ў альпійскіх паясах.

Сваяцтва

Шматлікія крыніцы лічаць похвіцу часткай сямейства Плютэевыя (Pluteaceae), аднак нядаўнія ДНК-даследаванні адкрылі, што плютэй і похвіца эвалюцыянавалі асобна і маюць вельмі розныя ДНК. Гэтыя даследаванні паказваюць, што похвіца моцна звязана са схізафільнымі грыбамі, такімі як Schizophyllum commune[1].

Віды

Род падзяляюць на падроды і секцыі, да яго адносяць каля 30 відаў[2], з іх у Еўропе сустракаюцца 14[3].

  • Падрод Volvariella Wasser, 1988. Пладовыя целы розных памераў. Капялюшык сухі, рэдка злёгку слізісты, шаўкавісты або кудзелісты, белы або афарбаваны. Споры даўжынёй да 11 мкм.
    • Секцыя Volvariella Wasser, 1988. Пладовыя целы невялікія, з памерам шляпкі да 8 см, белыя або афарбаваныя:
      • Volvariella argentina Speg., 1898 typus
      • Volvariella cinerascens (Bres.) Mos., 1967
      • Volvariella hypopithys (Fr.) Shaffer, 1957
      • Volvariella murinella (Quél.) Mos. ex Dennis, P.D.Orton & Hora, 1960
      • Volvariella pusilla (Pers.:Fr.) Sing., 1951
      • Volvariella surrecta (Knapp) Sing., 1951
      • Volvariella taylori (Berk.) Sing., 1951
    • Секцыя Majores Wasser, 1988. Пладовыя целы сярэднія і буйныя, капялюшык дыяметрам да 20 см:
  • Падрод Macrospora Wasser, 1988. Капялюшык слізісты, споры даўжынёй больш за 11 мкм.
    • Volvariella gloiocephala (DC.) Boekh. & Enderle, 1986, ці [syn. Volvariella speciosa (Fr.) Sing., 1951]
    • Volvariella media (Schum.) Sing., 1951

Зноскі

  1. Moncalvo, J. M., et al. (2002). One hundred and seventeen clades of euagarics. Molecular Phylogenetics and Evolution 23: 357—400. An online version of this paper is available at: Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2013. Праверана 19 чэрвеня 2023.
  2. Singer R. The Agaricales in modern taxonomy. — Koenigstein: Koeltz Sci. Books, 1986.
  3. Moser M. Die Röhrlinge und Blätterpilze. — Stuttgard; New York: Fischer, 1983.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads