Прага (Варшава)
раён Варшавы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пра́га (польск.: Praga) — гістарычны раён польскай сталіцы — першапачаткова прадмесце, цяпер частка Варшавы, размешчаны на правым, усходнім беразе Віслы. Статус горада прадмесце атрымала 10 лютага 1648 года ўказам караля Уладзіслава IV Вазы. 18 красавіка 1791 года горад Прага быў скасаваны, стаўшы адным з гістарычных раёнаў Варшавы. Цяпер яго тэрыторыя падзелена на дзельніцы Прага Паўночная і Прага Паўднёвая.
Remove ads
Гісторыя
Першы ўспамін пра Прагу датуецца 1432 годам. Этымалагічна назва азначае «месца, раней занятае лесам, які спалілі, каб падрыхтаваць зямлю для пасеваў» (пар. польск.: prażyć — пражыць)[1]. 10 лютага 1648 года кароль Уладзіслаў IV Ваза дараваў Празе статус горада. Цэнтр горада знаходзіўся ў раёне сучасных Пражскага парку і заапарка ў Варшаве. Ад старой ратушы захавалася толькі назва вуліцы, на якой некалі стаяў будынак. Адзіны ацалелы помнік таго часу — касцёл Маці Божай Ларэтанскай.
Горад Прага складаўся з трох юрыдык — Галяндзінаў (заснаваны ў 1764 годзе), Прага (заснавана ў 1648 годзе) і Скарышаў-Камен (заснаваны ў 1641 годзе). Па Законе аб гарадах ад 18 красавіка 1791 года, які адмяніў падзел на юрыдыкі, у тым жа годзе горад Прага быў скасаваны, а яго тэрыторыя ўключана ў склад Варшавы.
У 1794 годзе войскі Аляксандра Суворава штурмавалі Прагу, тады прыгарад Варшавы, і ў якасці помсты за знішчаны рускі гарнізон, пакінуты ў Варшаве, забілі вялікую колькасць яе жыхароў. У А. С. Пушкіна ёсць наступныя радкі пра гэту разню ў вершы «Графу Алізару»:
![]() |
И мы о камни падших стен Младенцев Праги избивали, |
![]() |
13 лютага 1831 годзе руская армія пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Дзібіча-Забалканскага, разбіўшы войскі паўстанцаў у бітве на полі пад Грохавам, заняла Прагу і задушыла Лістападаўскае паўстанне.
У 1823 годзе скончана будаўніцтва шашы Масква — Варшава. У 1862 годзе адкрыты рух на ўсім працягу Пецярбурга-Варшаўскай чыгункі, канцавую станцыю якой размясцілі на Празе. У 1858—1864 гадах пабудаваны Аляксандраўскі мост цераз Віслу. У 1873—1875 гадах пабудаваны чыгуначны мост цераз Віслу. Дарогі правага берага злучаны з Варшава-Венскай чыгункай.
У перыяд Другой Рэчы Паспалітай на тэрыторыі гістарычнага раёна 5 ліпеня 1928 года было створана графства Варшава-Прага, якое ўключала ў сябе ўсю правабярэжную Варшаву. Яно было падзелена на акругі-дзельніцы Прага-Пулнац , Прага-Палудне , Грохаў , Галяндзінаў , Тарговак і Брудна .
У час Другой сусветнай вайны Прага засталася адносна не разбуранай. Пацярпелі, галоўным чынам, карпусы прамысловых прадпрыемстваў. У жніўні 1944 года Савецкая Армія спрабавала з ходу заняць гэты прыгарад Варшавы. Аднак 1 жніўня свежыя нямецкія часці контратакавалі савецкую 2-ю танкавую армію, якая моцна вырвалася наперад і набліжалася да варшаўскай Прагі, і вымусілі яе з вялікімі стратамі адысці. Савецкія войскі і 1-я армія Войска Польскага штурмам занялі Прагу 14 верасня 1944 года.
У 1961 годзе камуністычныя ўлады разабралі Пражскую сінагогу, цудам ацалелую падчас нацысцкай акупацыі.
У паваенныя гады ў Празе было пабудавана найбуйнейшае прамысловае прадпрыемства ў Варшаве — Завод легкавых аўтамабіляў. У 1955 годзе тут пабудавалі стадыён Дзесяцігоддзя. На тэрыторыі гістарычнага раёна знаходзяцца Ружыцкі рынак і корпус былога Гарэлкавага завода «Koneser» («Гурман»), у будынках якога перыядычна ладзяцца выстаўкі Музей Варшаўскай Прагі. У Празе знаходзіцца кафедра Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі.
Remove ads
Славутасці
- Помнік-абеліск будаўніцтву Маскоўскай шашы (1823).
- Сабор Святой Марыі Магдаліны (1867—1869).
- Базіліка Святых Міхаіла і Фларыяна (1887—1904).
- Базіліка Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1907—1923).
Страчаныя славутасці
- Пражская сінагога (1836).
- Пецярбургскі вакзал (1862).
- Аляксандраўскі мост (інжынер Станіслаў Валяр'янавіч Кербедзь, 1864).
- Галоўны помнік Грахоўскай бітве (1846).
- Брацкая магіла Маларасійскага кірасірскага палка (XIX ст.).
- Помнік савецка-польскаму братэрству па зброі (1945).
Remove ads
Галерэя
- Горад Прага на карце 1705 года
- Прага на карце Варшавы 1900 года
- Аляксандраўскі мост
- Петраградскі вакзал у Варшаве
- Помнік Братэрству па зброі
- Базіліка Св. Фларыяна
Зноскі
- Aleksander Brückner. Słownik etymologiczny języka polskiego. Kraków, 1927.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads