Прадслава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прадслава (X ст.) — асоба, чый прадстаўнік замацаваў дагавор з грэкамі (944) сярод іншых ад рускага боку.
Гістарычныя звесткі
Адзіны раз згадана руска-візантыйскім дагаворам 944 годам, які сярод іншых заключыў Каніцар, прадстаўнік Прадславы. Нічога болей пра Прадславу не вядома. Даследчыкі лічыць яе родзічкай ці сваячкай князя Ігара, або жонкай ці ўдавой кагосьці з яго родзічаў[1]. Напрыклад, Людміла Марозава лічыць Прадславу сястрой жонкі Ігара — Вольгі, але не аргументуе сваю думку[2]. Яўген Пчалоў лічыць Прадславу жонкай пляменніка Ігара — таксама Ігара («неть» — сын сястры, яго ў дагаворы 944 года прадстаўляў Слуды[3]), названага ў дагаворы перад Прадславай, на думку даследчыка за гэта сведчыць парадак пералічэння асоб у тэксце[4].
Імя Прадслава ўваходзіла ў даволі вузкі іменаслоў Рурыкавічаў[5]. Між іншых, Прадславай (XI ст.) звалі дачку Уладзіміра Святаславіча, быццам у шлюбе з Рагнедай, але колькасць іх дзяцей дыскусійная. Таксама Прадслава было свецкім імем Ефрасінні Полацкай (XII ст.). На такой аснове ў беларускай публіцыстыцы з’явілася думка пра пераемнасць гэтых Прадслаў ад Прадславы з 944 года, якую аўтары называюць маці і рэгенткай малалетняга або адсутнага за морам Рагвалода, аналізуюць яе палітыку і г.д.[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads