Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе ці літаральна Чэшская вышэйшая тэхнічная вучэльня ў Празе (чэшск.: České vysoké učení technické v Praze) — тэхнічны ўніверсітэт, які знаходзіцца ў горадзе Прага, Чэхія. Заснаваны ў 1707 годзе аўстрыйскім імператарам Іосіфам I; найстарэйшы тэхнічны ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і найстарэйшы грамадзянскі тэхнічны ВНУ свету. Адзін з найбуйнейшых ВНУ Чэшскай рэспублікі — па стане на 13 лютага 2008 года ў яго сценах навучалася 22.934 студэнты, выкладанне вядзецца на чэшскай і англійскай мовах.
Імя ўніверсітэта цесна звязана з вядомымі навукоўцамі Еўропы, сярод якіх Крысціян Доплер, Уладзімір Прэлогі і іншыя.
Асноўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Празе, раёне Дэйвіцы. У верасні 2009 года на яго тэрыторыі была адкрыта Нацыянальная тэхнічная бібліятэка, якая аб'яднала бібліятэкі ўсіх факультэтаў. У фондах паўмільёна адзінак. Усе памяшканні абсталяваны камп'ютарамі, таксама даступны бясплатны інтэрнэт з дапамогай WiFi Eduroam.
Універсітэт цесна супрацоўнічае з многімі кампаніямі, у ліку якіх Toyota, Skanska, Bosch, Siemens, Honeywell, GE, Rockwell, ABB Group, McKinsey, DaimlerChrysler, Škoda Auto, Ericsson, Vodafone і многімі іншымі.
Remove ads
Гл. таксама
- Карлаў універсітэт
- Чэшская нацыянальная тэхнічная бібліятэка
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе
- Афіцыйны сайт (англ.) (чэшск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads